У прэсавым рэлізе ведамства гаворыцца, што Дурава падазраюць у наступных 12 злачынствах:
- Саўдзел у адміністраваньні онлайн-плятформы для правядзеньня незаконных зьдзелак арганізаваных груп;
- Адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю або дакумэнты, неабходныя для расьсьледаваньня;
- Саўдзел у захоўваньні парнаграфічнага кантэнту зь непаўналетнімі;
- Саўдзел у распаўсюджваньні такога кантэнту;
- Саўдзел у распаўсюджваньні і захоўваньні наркотыкаў;
- Саўдзел у кібэрзлачынствах;
- Саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі;
- Злачынная змова з мэтай учыненьня цяжкага злачынства;
- Адмываньне грошай;
- Аказаньне крыпталягічных паслуг без ліцэнзіі;
- Пастаўка крыпталягічнага абсталяваньня без папярэдняга дэкляраваньня;
- Імпарт такога абсталяваньня.
У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справу супарць Дурава завялі яшчэ 8 ліпеня 2024 году.
Павел Дураў застанецца пад вартай як мінімум да 28 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта не палітычнае рашэньне». Эманюэль Макрон зрабіў заяву пра затрыманьне Паўла ДураваІнфармацыйнае агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Францыі, што Дурава абвінавачваюць у патураньні фінансавым і кібэрнэтычным злачынствам, якія ўчыняюцца з дапамогай мэсэнджара Telegram.
Крыніцы Reuters у францускай паліцыі сьведчылі, што папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да заснавальніка Telegram было распачатае таму, што ён адмовіўся супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, а на ягонай плятформе не было мадэрацыі.
Паводле крыніцаў агенцтва, гэта прывяло да таго, што Дураў дапусьціў учыненьне «шырокага спэктру злачынстваў» з дапамогай мэсэнджара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наўрад ці Telegram закрыюць ці ён будзе ламацца». Чаго чакаць ад арышту Дурава карыстальнікам мэсэнджара