Новыя затрыманьні ў Кобрыні
За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Кобрыні, паведаміў 23 жніўня «Вясна» са спасылкай на праўладны Telegram-канал. Мужчына нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў «нецэнзурнай лаянкай» на сілавікоў.
Пасьля 14 гадзін стала вядома, што ў Кобрыні на працоўным месцы затрымалі бармэна піцэрыі. Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Ігар Чэб, піша «Вясна».
22 жніўня стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага за ўдзел у пратэстах жыхара Кобрыні.
Гэта як мінімум восьмы жыхар Кобрыні, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 жніўня: Жыхара Кобрыні затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэстуЖыхарку Сянно, якая працуе на «хуткай», судзяць за «экстрэмізм»
Імя Эльвіры Конышавай 23 жніўня пазначана ў раскладзе суду Віцебскага раёну, паведамляе «Вясна».
Эльвіра скончыла Аршанскі мэдкаледж і Віцебскі дзяржунівэрсытэт. Вышэйшую адукацыю яна атрымлівала ў псыхалёгіі і сацыяльнай пэдагогіцы. У час навучання ў ВНУ яна займалася вывучэннем падлеткавых суіцыдаў у Сеньненскім раёне. Летась яе навуковая работа на гэтую тэму ўзяла дыплём 1 катэгорыі на рэспубліканскім конкурсе, піша @vitebsk_info.
З 23 жніўня судзьдзя Міхаіл Зубеня будзе разглядаць справу аб распаўсюдзе Эльвірай «экстрэмісцкіх матэрыялаў».