22 жніўня ў Магілёве ў будынку паліклінікі № 10 адбылося загараньне ў кабінэце на другім паверсе, паведамляе МНС Беларусі.
Спрацавала сыстэма перадачы паведамленьняў аб пажарах і надзвычайных сытуацыях «Маланка». Эвакуавалі 160 чалавек пэрсаналу і 150 наведнікаў. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС.
Як паведамілі пазьней у МНС, у выніку пажару пашкоджаная маёмасьць мэдыцынскага прызначэньня ў адным з кабінэтаў на другім паверсе.
У выніку ўзгараньня ніхто не пацярпеў. Прычына здарэньня высьвятляецца.
Будынак паліклінікі абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сыгналізацыяй, сыстэмай апавяшчэньня людзей аб пажары і кіраваньня эвакуацыяй. Пасьля ўзгараньня спрацавала сыстэма апавяшчэньня, што дазволіла эвакуаваць людзей з будынка, адзначылі ў МНС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбыўся пажар на «Нафтане», ёсьць пацярпелыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БМЗ і прадпрыемстве Беларускага таварыства глухіх адбыліся пажары