Хроніка перасьледу 22 жніўня: Жыхара Кобрыні затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, жнівень 2020 году

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрыманьне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020-га

Мужчыну з гораду Кобрыні Берасьцейскай вобласьці затрымлівалі як мінімум чацьвёра ўзброеных сілавікоў у рыштунку, паведамляе «Вясна».

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што падчас пратэстаў выходзіў на праезную частку дарогі і стаяў у счэпцы. У відэа таксама паказваюць татуяваньні затрыманага — эмблему футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце» і абрэвіятуру «ACAB».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 жніўня: прызначылі суд над прадстаўнікамі менскага стартап-хаба «Імагуру»


На волю выйшаў палітвязень, які камэнтаваў гібель Зельцара


Палітвязень Максім Ражкоў выйшаў на волю па заканчэньні тэрміну, паведамляе «Вясна».

Гамельчука затрымалі ў верасні 2021 году ў межах крымінальнай справы, заведзенай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Праз год Максіма Ражкова асудзілі на 3,5 года зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай калёніі № 3. Максім Ражкоў мае інваліднасць 2-й групы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 жніўня: за данаты затрымалі былога супрацоўніка прадстаўніцтва «Вольва»