Дата дня
21 жніўня 2019 году на 80-м годзе жыцьця памёр Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік, аўтар гістарычных раманаў.
Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.
У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра пісьменьніка Леаніда Дайнеку, які захапляўся Напалеонам і стаў «алькагольным баронам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Леанід Дайнека: Аршанская бітва працягваеццаТаксама ў гэты дзень
1928 — у Менску адкрыўся Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сухотаў.
1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль.
1937 — у СССР расстралялі лідэраў кампартыі Польшчы.
1941 — у Менску стварылі Беларускую незалежніцкую партыю.
1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў (з 20 студзеня 2009 па 20 студзеня 2017 году).
1968 — войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».
1991 — Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.
1999 — у Сафіі зь пятай спробы падарвалі маўзалей, дзе да 1990 году ляжала цела камуністычнага лідэра Баўгарыі Георгія Дзімітрава.
2020 — увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «ланцуг пакаяньня».
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Уладзімер Беняшэвіч, беларускі гісторык, публіцыст.
1906 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік.
1907 — Барыс Кавэрда, антыкамуністычны дзяяч.
1908 — Міхаіл Ельяшэвіч, беларускі фізык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра пісьменьніка Леаніда Дайнеку, які захапляўся Напалеонам і стаў «алькагольным баронам»