Беларускія збраяры па выніках Міжнароднай вайскова-тэхнічнай выставы «Армія-2024», што адбылася ў Падмаскоўі, падпісалі кантрактаў на выраб зброі на агульную суму звыш 100 млн даляраў.
Кіраўнікі прадпрыемстваў зброевай галіны правялі больш за 200 сустрэч для перамоваў. У час сустрэч старшыні Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Беларусі Дзьмітрыя Пантуса з калегамі зь іншых краін абмяркоўваліся магчымасьці пашырэньня супрацы, ход рэалізацыі сумесных праектаў, піша БелТА.
Беларусь прадэманстравала на выставе больш за 150 узораў прадукцыі і атрымала дыплём у намінацыі «За нацыянальную экспазыцыю форуму» разам з прадстаўнікамі Ірану, Кітаю і Індыі. Усе намінанты — сябры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Цяпер задачай камітэту будзе ўвасобіць падпісанае ў жыцьцё, далей разьвіваць вытворчасьць зброі і супрацу з партнэрамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін назваў Беларусь «вядучым вытворцам у сьвеце» ў сфэры абароны і бясьпекі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі прымае дэлегацыю з Ірану. Гэта ўжо трэцяя сустрэча абаронных ведамстваў за 2 тыдні