Зьвесткі, прадстаўленыя ЦРУ, заснаваныя на паказчыках нараджальнасьці, сьмяротнасьці і міграцыі ў той ці іншай краіне.
У сёлетнім рэйтынгу — 236 дзяржаваў і тэрыторыяў. Беларусь у ім на 216-м месцы з паказьнікам зьмяншэньня насельніцтва −0,42% за 2024 год.
Паводле статыстыкі, на якую спасылаецца ЦРУ, яшчэ больш імклівае скарачэньне насельніцтва назіраецца ў 2024 годзе ў Расеі (-0,49%), Польшчы (-1%), Літве (-1,06%), Латвіі (-1,14%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можна стрымаць выміраньне Беларусі? Пра дэмаграфію і філязофскую абыякавасьцьНайбольш імкліва расло насельніцтва ў наступных краінах сьвету:
- Паўднёвы Судан — 4,65%;
- Нігер — 3,66%;
- Ангола — 3,33%;
- Бэнін — 3,29%;
- Экватарыяльная Гвінэя — 3,23%.
Паводле «Кнігі фактаў» ЦРУ, ва Ўкраіне прырост насельніцтва, нягледзячы на вайну, аказаўся высокі — 2,38%, гэта найвышэйшы паказчык у Эўропе і 24-е месца ў сьвеце.
Агулам, паводле рэйтынгу ЦРУ, прырост насельніцтва ў 2024 годзе назіраецца ў 193 краінах і тэрыторыях з 236-і.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін’юст паведаміў, колькі дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2023 годзе: 65 тысяч. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў- Паводле зьвестак Белстату, насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 году склала 9 155 978 чалавек, у параўнаньні з 1 студзеня 2023 году жыхароў у Беларусі стала менш на 44 639 чалавек.
- У Менску на 1 студзеня 2024 году пражывалі 1 992 862 чалавекі — на 2609 менш, чым на пачатку мінулага году, сьведчыць Белстат. З абласьцей Беларусі за год насельніцтва больш за ўсё скарацілася ў Віцебскай вобласьці (на 10 037 чалавек), менш за ўсё — у Менскай (на 1732 чалавекі).