Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар»

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч. Ён узгадвае, як на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс за Зянона Пазьняка, расказвае, за што яго выключылі з Партыі БНФ, у якую ён уступіў у 18 гадоў, і называе падзеі 2020 году «адкладзенай перамогай».

Алесь Міхалевіч таксама расказвае:

  • як яго сям’я выйграла ад распаду Савецкага Саюзу,
  • што, на яго думку, БНФ рабіў ня так,
  • колькі сапраўды ён набраў подпісаў у 2010 годзе, калі вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнта,
  • расказвае, як яго вэрбавалі ў КДБ і як пасьля заявіў пра гэта,
  • каго ён лічыць лідэрам пратэстаў
  • і як ставіцца да Сьвятланы Ціханоўскай.

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 2020 годзе людзі выйшлі не за лусту хлеба, яны выйшлі за годнасьць», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»