Алімпійскія гульні каштавалі Францыі рэкордна танна — прыкладна $15 млрд. Гэта амаль у чатыры разы менш, чым выдаткаваў Кітай на Пэкін-2008.
Усе летнія Алімпіяды ў гэтым стагодзьдзі былі значна даражэйшымі за парыскую. Токіё ў 2020 годзе выдаткаваў на правядзеньне Гульняў $31,5 млрд, Рыю-дзі-Жанэйру ў 2016-м — $25 млрд, Лёндан у 2012-м — $17,9 млрд, Атэны ў 2004-м — $19,8 млрд.
Што тычыцца ўсіх Алімпіядаў ХХІ стагодзьдзя, то тут найбольшыя выдаткі ў зімовай Алімпіяды, што прайшла ў расейскім Сочы — $63,3 млрд, піша РБК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэлфі карэйцаў, пабіты конь, баскетбол пасьля турмы. Нечаканасьці і скандалы Алімпіяды ў ПарыжыПарыж-2024 паставіў антырэкорд колькасьці новых алімпійскіх аб’ектаў. Цікава, што папярэдні належаў Лос-Анджэлесу – 1984, і цяпер менавіта ў Лос-Анджэлесе пройдуць наступныя Гульні.
Арганізатары парыскай Алімпіяды правялі самыя экалягічныя Гульні за ўсю гісторыю. Да Алімпіяды пабудавалі толькі Цэнтар водных відаў спорту і Алімпійскую вёску. На гэта пайшло каля 80% бюджэту — $9,7 млрд.
У бюджэт Алімпіяды ня ўключаныя $1,5 млрд для ачышчэньня Сэны і каля $3,8 млрд на падаўжэньне лініі мэтро. Францускія чыноўнікі заявілі, што гэта былі праекты, якія плянавалі рэалізаваць у коным разе, яны былі ўлічаныя ў іншых бюджэтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай