«Сытуацыя непасрэдна на мяжы не зьмяняецца. Гэта цалкам кантралюецца», — запэўніў ён.
Заяву Мінабароны Беларусі наконт «умацаваньня» мяжы з Украінай прэс-сакратар назваў «нагнятаньнем, каб працягваць падыгрываць Расеі». Дземчанка адзначыў, што «Беларусь неаднаразова абвінавачвала Ўкраіну ў недружалюбных дзеяньнях».
«Але цяпер мы не фіксуем перамяшчэньня ні тэхнікі, ні асабістага складу каля нашай мяжы. Хутчэй за ўсё, у рамках інфармацыйнага ўздзеяньня Беларусь будзе вымушана рабіць фота- і відэаматэрыялы, магчыма, некаторыя часткі будуць знаходзіцца на мяжы», — падкрэсьліў прэс-сакратар украінскай памежнай службы.
Ён адзначыў, што «разьведка актыўна сочыць за развіцьцём падзей на тэрыторыі Беларусі».
Міністэрства абароны Беларусі з раніцы 11 жніўня заявіла, што «накіроўвае дадатковую вайсковую тэхніку ў прымежныя з Украінай рэгіёны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з УкраінайРаней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што 9 жніўня сілы супрацьпаветранай абароны нібыта «зьнішчылі над тэрыторыяй Беларусі некалькі паветраных цэляў, якія ляцелі з тэрыторыі Ўкраіны».
Пазьней беларускі міністар абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь будзе «ўзмацняць» прымежныя з Украінай рэгіёны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вярхоўнай радзе пракамэнтавалі словы Лукашэнкі аб «украінскіх дронах». Мінабароны Беларусі паказала відэа са «зьбітымі БПЛА»