Таксама ChatGPT цяпер здольны імгненна пераходзіць на іншыя мовы і зьмяняць тэмп гаворкі.
Доступ да галасавога рэжыму на дадзены момант ёсьць у невялікай колькасьці карыстальнікаў.
З моманту прэзэнтацыі першай мадэлі ChatGPT гучаць перасьцярогі аб небясьпецы штучнага інтэлекту. Доктар Джэфры Гінтан, чые дасьледаваньні ляглі ў аснову тэхналёгіі сучаснага ШІ, увесну пакінуў кампанію Google, каб займацца асьвятленьнем рызык, зьвязаных са штучным інтэлектам. Доктар Гінтан заявіў, у прыватнасьці, што распаўсюджваньне ШІ прывядзе да скарачэньня прафэсій з выкарыстаньнем працы чалавека.
The New York Times у сьнежні мінулага году апублікавала артыкул, у якім прааналізавала прагнозы спэцыялістаў у сфэры ШІ з Крамянёвай даліны. Шанец выміраньня чалавецтва праз ШІ, паводле ацэнак апытаных спэцыялістаў, складае ў сярэднім 20-30%.
У чэрвені сёлета 13 цяперашніх і былых супрацоўнікаў OpenAI і іншых вядомых кампаній у сфэры штучнага інтэлекту ў сваім лісьце папярэдзілі, што ШІ-тэхналёгія ўяўляе сур’ёзную пагрозу для чалавецтва, заклікаўшы кампаніі ўкараніць маштабныя зьмены для забесьпячэньня празрыстасьці і разьвіцьця культуры публічных дэбатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Apple прэзэнтавала свой генэратыўны штучны інтэлект ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Open AI заблякавала дзьве расейскія сеткі ўплыву, якія выкарыстоўвалі ChatGPT для стварэньня камэнтароў і кантэнту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Распрацоўнікі ChatGPT запатрабавалі адстаўкі рады дырэктараў сваёй кампаніі