Міністар замежных спраў Лібану Абдала Бу Хабіб запэўніў, што ўрад краіны спрабуе перадухіліць шырокамаштабны напад на Ізраіль з боку лібанскага радыкальнага шыіцкага руху «Хезбала», які падтрымліваецца Іранам, інфармуе Reuters.
Міністэрства аховы здароўя Лібану паведаміла, што 6 жніўня ў выніку ізраільскага ўдару на поўдні краіны загінулі чатыры чалавекі, а крыніца ў сілавых структурах паведаміла AFP, што «ўсе яны былі байцамі „Хезбалы“».
Напружанасьць на Блізкім Усходзе ўзмацнілася за апошні тыдзень пасьля забойства ў Іране Ісмаіла Ханіі, кіраўніка палітычнага бюро палестынскай тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС, якая зьдзейсьніла буйнамаштабную атаку на Ізраіль у кастрычніку 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што азначае забойства лідэра ХАМАС для перамоваў аб спыненьні вайны ў ГазеІзраільскі ўдар па прыгарадзе Бэйруту забіў аднаго з камандзіраў «Хезбалы» Алі Абд Алі.
Паводле СМІ, у адказ на забойства Ханіі ў Тэгеране, куды ён прыехаў на інаўгурацыю новага прэзыдэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна, духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі аддаў загад аб нападзе на Ізраіль. Пры гэтым сам Ізраіль адпрэчвае інфармацыю пра тое, што Ханію забілі ягоныя войскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанес удар па прыгарадзе Бэйруту