«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

Вядучы тэлеперадачы «Момант ісьціны» Андрэй Каравулаў (справа) падчас запісу праграмы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Масква, 1993. Фота ІТАР-ТАСС

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» палітык Анатоль Лябедзька распавёў, як хутка стаў мяняцца Аляксандар Лукашэнка адразу пасьля свайго абраньня прэзыдэнтам у 1994-м годзе.

Публікуем урывак з інтэрвію Лябедзькі:

— Дыягназ, які ніхто ў той час ніхто ня змог паставіць — хвароба на ўладу — не быў заўважаны падчас дэпутацтва Лукашэнкі. Але гэтая хвароба вельмі хутка набірала моц і заўважанасьць, як толькі ён атрымаў пасаду прэзыдэнта. Паўгода — і праявы гэтай хваробы сталі відавочныя.

У камандзе Лукашэнкі былі людзі — напрыклад, Віктар Ганчар — якія заўсёды гаварылі тое, што думаюць. Іншыя людзі таксама вельмі хутка наткнуліся, што Лукашэнка пачаў слухаць толькі тое, што «Аляксандар Рыгоравіч, які вы разумны і бліскучы»…

Цалкам інтэрвію зь Анатолем Лябедзькам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чалавек сьвядома казаў: Лукашэнка ўсталюе дыктатуру, затое будзе парадак», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»