З таго, што вядома з польскіх крыніц на сёньня, Павэл П. быў супрацоўнікам Гістарычнага бюро і ў рамках гэтай працы наведваў беларускі Віцебск. Таксама ён выкладаў у Вайсковай акадэміі Польшчы.
Справай заняўся вайсковы аддзел Акруговай пракуратуры Варшавы. Інфармацыю пацьвердзілі tvn24.pl.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую мае канал, пры ператрусах у затрыманага знайшлі «незьлічоную колькасьць дакумэнтаў», у тым ліку каля 3 тысяч тэчак з асабістымі справамі вайскоўцаў спэцыяльных злучэньняў Польскага войска. Таксама ў мужчыны нібыта знайшлі матэрыялы зь дзіцячай парнаграфіяй.
Вучоны працаваў у Вайскова-гістарычным бюро, у аддзеле гістарычных дасьледаваньняў. У запісах яго лекцый, якія ён чытаў для Інстытуту нацыянальнай памяці, можна знайсьці інфармацыю, што ў 2022 годзе ён займаў там кіроўную пасаду.
У межах гэтай справы ён некалькі разоў наведваў Беларусь, а канкрэтна езьдзіў у Віцебск. Паводле зьвестак, якія маюць польскія журналісты, справай займаецца контравыведка Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага зьвязу асудзілі за «дзяржаўную здраду» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі год таму асудзілі грамадзяніна Польшчы. Вырак стаў вядомы толькі цяпер