ХАМАС пацьвердзіў навіну ў паведамленьні ў сваім тэлеграм-канале 31 ліпеня. Пацьверджаньня з ізраільскага боку пакуль не было, адзначае іранская служба Радыё Свабода — Радыё Фарда.
Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас неадкладна асудзіў забойства, інфармуе палестынскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва WAFA.
Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія быў у Тэгеране для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна 30 ліпеня. Раней 30 ліпеня Ізраіль заявіў, што «зьліквідаваў» Фуада Шукра, камандзіра баевікоў «Хэзбала».
Як лічаць у Ізраілі, Шукр стаіць за ракетным ударам у выходныя, ад якога загінулі 12 ізраільскіх маладых людзей. Камандзіра забілі пасьля ўдару па кватэры ў Бэйруце.
Сілы абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) напісалі ў паведамленьні ў сацыяльнай сетцы X, што Шукр «накіроўваў» атакі «Хэзбалы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль нанес удар па прыгарадзе БэйрутуУ ноч на 16 лістапада 2023 году Ізраіль ударыў па рэзыдэнцыі Ханія, матываваўшы гэта тым, што яна выкарыстоўвалася для сустрэч лідэраў ХАМАС і абмеркаваньня плянаў тэрарыстычных актаў супраць Ізраілю і яго грамадзян. Ханія тады ў будынку не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Ізраілю адказаў на пагрозы прэзыдэнта Турэччыны, прыгадаўшы Эрдагану лёс Садама Хусэйна