Асудзілі за камэнтар пра Лукашэнку ў Youtube
У судзе Ленінскага раёну Магілёва 21 чэрвеня паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу («Паклёп на прэзыдэнта») асудзілі палітвязьня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін у «справе Зельцара».
Як паведамляе MAYDAY, судзьдзя Тацяна Рахманенка прызначыла 35-гадоваму жыхару Магілёва тры гады і чатыры месяцы калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму за камэнтар пра Лукашэнку на Youtube.
У жніўні 2022 году суд Дрыбінскага раёну асудзіў мужчыну на 2 з паловай гады калёніі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), а таксама за «распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён у 2020 годзе пакінуў «нэгатыўны камэнтар» «УКантакце» ў дачыненьні да сілавіка, а таксама ў тым, што ў 2021 годзе ён нэгатыўна выказаўся ў адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка (так званая «справа Зельцара»). Адбываў тэрмін у наваполацкай калёніі № 1.
Цяпер, як паведамляюць праваабаронцы з Магілёва, паводле матэрыялаў справы, у лістападзе 2020 года Белаголаў пакінуў пад адным з ролікаў на Youtube «нэгатыўны камэнтар у адрас Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 ліпеня: 6 гадоў калёніі за данаты палку КаліноўскагаСудзяць айцішніцу, якая вярнулася з Польшчы
Працэс над Лізаветай Макрыдзінай пачынаецца 23 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні.
Лізавеце Макрыдзінай 25 гадоў, родам яна з Горадні, скончыла Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «кампутарная бясьпека», працавала праграмісткай, перавучылася на бізнэс-аналітыка. Пазьней пераехала ў Польшчу. Лізавету затрымалі пасьля таго, як яна вярнулася ў Беларусь.
Лізавету вінавацяць паводле 342-га артыкулу КК за ўдзел у пратэстах, ёй пагражае да 3 гадоў калёніі. Судзіць Макрыдзіну судзьдзя Ўладзімер Пазьняк, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 ліпеня: затрымалі ўладальніка лідзкай кавярні «Тутака»Пачынаюць завочна судзіць полацкага бізнэсмэна
23 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе распачынаецца разгляд справы полацкага бізнэсмэна Ўладзімера Захарава. Суд адбываецца ў рамках так званай спэцвытворчасьці, завочна, піша «Вясна».
Уладзімеру інкрымінавалі ч. 3 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-1 КК (ухіленьне ад выкананьня абавязкаў падатковага агента па пералічэньні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 243-3 (ухіленьне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 ліпеня: Беларуса з «тэрарыстычнага сьпісу» будуць судзіць паводле 5 крымінальных артыкулаў