Паводле зьвестак ведамства, за мінулыя содні аднавілася электразабесьпячэньне 783 населеных пунктаў краіны. Для гэтага задзейнічалі больш за 200 аварыйных брыгадаў і больш за 200 адзінак тэхнікі.
За ноч у Гомельскай вобласьці электрычнасьць вярнулі ў 51 пункт, у тым ліку ў Калінкавічы, Нароўлю і Ельск. Электраэнэргія пачала паступаць на Мазырскую ЦЭЦ. Працягваюцца работы па аднаўленьні электразабеспячэньня гораду. Работы па ліквідацыі тэхналягічных парушэньняў праводзяцца ў 604 населеных пунктах рэгіёну.
У Гомельскай вобласьці шквалісты вецер паваліў больш за 800 дрэў, якія пашкодзілі высакавольтныя лініі электраперадачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры другі дзень няма электрычнасьці, але ўжо далі вадуЗ дапамогай генэратараў МНС забясьпечваюцца электрычнасьцю крытычна важныя аб’екты, ратавальнікі дастаўляюць жыхарам ваду. Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнулі больш за 100 адзінак тэхнікі ратавальнікаў, 200 супрацоўнікаў МНС і валянтэраў.
У аздараўленчы лягер у Рэчыцкім раёне, дзе ад падзеньня дрэва загінула дзіця і яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, выяжджала група псыхолягаў МНС — для працы зь дзецьмі і работнікамі лягеру.
У Магілёўскай вобласьці адмыслоўцы аднавілі электрычнасьць у 368 населеных пунктах. Раніцай 16 ліпеня аварыйныя брыгады працягвалі працу ў 96 паселішчах.
Паводле МНС, у выніку праходжаньня 14 ліпеня навальнічнага фронту з моцнымі парывамі ветру пацярпелі 594 населеныя пункты ў 33 раёнах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёртая ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка