Пра абмежаваньне доступу да Katolik.life паведамілі праз тэлеграм-канал выданьня. Аўтары адзначаюць, што хоць прычын блякаваньня афіцыйна ніхто не паведаміў, многім яны відавочныя.
«Мы распавядаем ня толькі пра пазытыў, але і пра закрыты Чырвоны касьцёл, пра арышты сьвятароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну», — гаворыцца ў публікацыі Katolik.life.
Праект Katolik.life — прыватная каталіцкая ініцыятыва. Адзначаецца, што «сайт у дні абнаўленьняў звычайна наведвалі звыш 1000 чалавек у суткі».
«Многія нашы публікацыі перадрукоўвалі сьвецкія СМІ, прычым нават дзяржаўныя», — зазначаюць аўтары выданьня.
Праект працягне сваю дзейнасьць і далей, аднак у Беларусі і Расеі чытаць публікацыі на сайце можна будзе ад сёньня толькі праз VPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вернікі дазналіся, што ксёндз Юхневіч вельмі зьняможаны і ўпершыню за два месяцы ў турме схадзіў у душ, — katolik. life ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праходзіць царкоўны суд над сьвятаром Георгіем Роем, які перайшоў у юрысдыкцыю Канстантынопальскага патрыярхату