Ці можна есьці шмат і не таўсьцець? Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?

Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах.

0:58 — «Калі хочаш схуднець, трэба спажываць менш калёрыяў, чым арганізм выдаткоўвае; калі хочаш набраць вагу — наадварот». Ці ёсьць нейкія важныя рэчы, якіх гэтая формула ня ўлічвае?

2:22 — У якой сытуацыі худнець — гэта проста выбар, а ў якой — мэдычная патрэба? Як чалавеку зразумець, што вага пагражае здароўю?

5:03 — Калі чалавек хоча схуднець, як можна доўга падтрымліваць дэфіцыт калёрый? Ці ёсьць спосабы, якія дапамогуць не «сарвацца»?

6:11 — Ці можна зрабіць так, каб падчас дыеты з калярыйным дэфіцытам мускульная маса не зьмяншалася ці нават павялічвалася?

7:18 — Які ўзровень дэфіцыту калёрый бясьпечны і найбольш эфэктыўны? Як лічыць калёрыі і ці абавязкова гэта рабіць на дыеце?

8:05 — Ці праўда, што дыеты з дэфіцытам калёрый выклікаюць абарончую рэакцыю арганізму, які запавольвае абмен рэчываў? Як гэтага пазьбегчы?

9:00 — Розныя тыпы фізычнай нагрузкі — як яны ўплываюць на вагу?

9:56 — Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы нейкіх канкрэтных дыетаў?

11:11 — Якія плюсы і мінусы так званага «інтэрвальнага галаданьня» — калі чалавек есьць толькі ў абмежаваны прамежак часу, да прыкладу, ад 9-й да 17-й гадзіны?

13:06 — Ці ёсьць навуковыя пацьверджаньні, што сьнедаць і вячэраць рана карысьней і лепш для схудненьня, чым калі вячэраць пазьней — асабліва незадоўга да сну?

14:50 — Што вядома пра высокабялковыя, нізкавугляводныя дыеты?

15:32 — Ці можна піць халодныя напоі, калі ясі?

16:34 — Колькі вадкасьці агулам чалавеку трэба штодзень? Як гэта падлічыць?

17:25 — Колькі бялку трэба арганізму для падтрыманьня цягліц і для набору мускульнай масы?

19:15 — Ці рэалістычна атрымаць дастатковую колькасьць якаснага бялку, калі чалавек вэгетарыянец ці вэган?

20:59 — Ці бясьпечнае вэгетарыянства і вэганства для дзяцей?

21:58 — Ці сапраўды шкодныя прадукты з высокім утрыманьнем тлушчу? Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «дрэнныя» тлушчы?

23:11 — Ці можна гаварыць пра «добрыя» і «дрэнныя» вугляводы?

24:04 — Наколькі небясьпечныя прадукты з высокім утрыманьнем цукру? А зь яго заменьнікамі?

27:25 — Ці варта пазначаць так званыя «прадукты глыбокай перапрацоўкі» спэцыяльным папярэджаньнем пра патэнцыйную шкоду здароўю?

30:28 — Стабілізатары, эмульгатары, дадаткі — на што варта найбольш зьвяртаць увагу, калі чытаеш цэтлік на прадукце ў краме, ці ёсьць канкрэтныя небясьпечныя рэчывы?

32:33 — Ці можна ўжываць без мэдычных паказаньняў новы лек сэмаглютыд супраць дыябэту 2 тыпу і атлусьценьня, які прадаюць пад рознымі назвамі — «Азэмпік», «Рыбэльсус», «Вігові»? Заможныя людзі купляюць яго, каб губляць вагу — да прыкладу, Ілан Маск расказаў, што ўжывае гэты лек.

36:31 — Падсумаваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет»: чаго можна чакаць ад Нямеччыны

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.