Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету


«Куды коціцца сьвет»
«Куды коціцца сьвет»

Пра гісторыю аўстралійскіх абарыгенаў і іх сучаснае жыцьцё Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар, гісторыкам Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, аўтаркай кніг. Шмат гадоў яна займаецца менавіта гісторыяй абарыгенаў.

Некалькі тыдняў таму ў Аўстраліі адзначалі Дзень Пакаяньня, або па-ангельску Sorry Day. Гэта нацыянальны дзень шкадаваньня і віны перад карэнным насельніцтвам гэтага кантынэнту. Гэта напамін пра гвалтоўны захоп земляў, карныя экспэдыцыі, прымусовыя выдаленьні дзяцей зь сем'яў аднаго з самых старажытных, калі ня самага старажытнага народу сьвету.

1:15 — Чаму Алена Говар зацікавілася тэмай абарыгенаў і прысьвяціла ім сваё прафэсійнае жыцьцё

5:30 — Як і чаму абарыгены 50 тысяч год таму зьявіліся ў Аўстраліі?

7:12 — Ці былі абарыгены ў той час адной генэтычнай групай з адной мовай

10:08 — Як яны жылі да прыбыцьця еўрапейцаў? Ці былі ў іх дзяржавы, гарады, каралі?

19:27 — На якія мовы падобныя мовы абарыгенаў

20:55 — Ці быў у абарыгенаў да прыезду эўрапейцаў свой алькаголь

22:01 — Як адбывалася адкрыцьцё Аўстраліі эўрапейцамі ў другой палове XVII ст.

24:40 — Ці праўда, што ад таго часу колькасьць абарыгенаў упала ўдвая?

29:04 — Ці была наўмыснай палітыка Англіі па вынішчэньні абарыгенаў і іх культуры?

32:35 — Ці ваявалі абарыгены супраць эўрапейцаў?

37:03 — Чаму ў 1960-я гады палітыка Аўстраліі адносна карэнных народаў пачалася мяняцца?

39:14 — Ці спрыяе дзяржава адраджэньню мовы і культуры карэнных народаў

42:36 — Ці ўдзельнічаюць абарыгены ў палітычным жыцьці

48:21 — Ці ўдаецца ім адраджаць свае мовы?

52:17 — Што Алена Говар зразумела, жывучы сярод абарыгенаў?

55:42 — Навошта патрэбны Дзень Пакаяньня

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG