Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з 1990-х гадоў, зьяўляецца апекуном лёнданскай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
0:48 — Чаму прэм’ер-міністар, лідэр Кансэрватыўнай партыі Рышы Сунак абвясьціў выбары цяпер, хоць ягоная партыя, паводле апытаньняў, іх прайграе
03:15 — Імавернасьць перамогі лейбарыстаў і папулярнасьць новай партыі Найджэла Фараджа
04:55 — Ці чакаюць ад магчымага новага ўраду Лейбарысцкай партыі нейкіх рэзкіх зьменаў у замежнай палітыцы. Ці можа зьмяніцца падыход да падтрымкі Ўкраіны
07:30 — Што можа зьмяніцца ва ўнутранай палітыцы
10:10 — Наколькі лейбарысты адрозьніваюцца ад кансэрватараў у такіх пытаньнях, як сыстэма аховы здароўя
12:55 — Што паказваюць эканамічныя лічбы: быў «Брэксыт» правалам ці посьпехам?
16:59 — Наколькі імаверна, што, калі лейбарысты прыйдуць да ўлады, яны паспрабуюць зноў зблізіцца з Эўразьвязам і нават зноў далучыцца да яго
20:40 — Наколькі брытанцы цікавяцца падзеямі ва Ўсходняй Эўропе і ці можна сказаць, што яны адкрылі для сябе Беларусь у 2020 годзе
23:15 — Лёндан як глябальны фінансавы цэнтар прыцягнуў мноства расейскіх алігархаў, якія там жылі і мелі бізнэс. Што ў гэтым сэнсе памянялася пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2024 годзе
24:41 — У 2014 годзе адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі. Тады прыхільнікі незалежнасьці ня здолелі атрымаць большасьць. Наколькі імаверна, што адбудзецца яшчэ адзін рэфэрэндум
28:54 — Наколькі адчуваецца падзел паміж Лёнданам і рэштай краіны
32:35 — Што для брытанцаў значаць манархія і каралеўская сямʼя
35:28 — Ці справядлівая думка, што ў Брытаніі вельмі падзеленае грамадзтва, дзе розныя сацыяльныя слаі даволі мала камунікуюць паміж сабой
37:36 — Наколькі пасьпяхова ў брытанскае грамадзтва інтэграваліся людзі, якія прыехалі на Брытанскія астравы з былых калёній
40:25 — Як пасьля «Брэксыту» памянялася сытуацыя для мігрантаў з краін па-за былой імпэрыяй
44:10 — Ці можна гаварыць пра нейкі «тыповы брытанскі характар» ці хаця б пра некалькі «тыповых брытанскіх характараў»
47:35 — Ці існуе асаблівы брытанскі гумар. Анэкдот ад Веры Рыч
«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум