Дадатковыя сродкі неабходныя для правядзеньня капітальнага рамонту, але якіх аб’ектаў, не ўдакладняюць.
Савет міністраў Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць у 2024 годзе на 1,45 мільёна рублёў фінансаваньне гідрамэтэаралёгіі за кошт скарачэньня расходаў на абслугоўваньне замежнага дзяржаўнага доўгу.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, гэтыя сродкі неабходныя для правядзеньня капітальнага рамонту, але не ўдакладняюць, якіх менавіта аб’ектаў.
Сродкі будуць выдзеленыя Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольля, якому структурна падпарадкоўваецца гідрамэтэаралёгія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі павялічыў фінансаваньне ДТСААФ для правядзеньня «мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павялічылі фінансаваньне камітэту судовых экспэртыз за кошт скарачэньня выдаткаў на адукацыю