Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі павялічыў фінансаваньне ДТСААФ для правядзеньня «мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі»


Будынак ураду Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Будынак ураду Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Апроч таго, урад павялічыў фінансаваньне Міністэрства ўнутраных спраў.

Савет Міністраў Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў павялічыць у 2024 годзе расходы для Добраахвотніцкага таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту (ДТСААФ) на 3,85 мільёна рублёў.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, гэтыя сродкі выдзеленыя на набыцьцё авіяцыйнай тэхнікі.

Гэтыя расходы прафінансуюць за рахунак скарачэньня расходаў на абслугоўваньне вонкавай дзяржаўнай запазычанасьці.

Апроч таго, урад павялічыў фінансаваньне Міністэрства ўнутраных спраў на амаль 9,5 мільёна рублёў, у тым ліку на 4,43 мільёна — органаў унутраных спраў і на 5 мільёнаў — агульнай сярэдняй адукацыі, для правядзеньня капітальнага рамонту.

Паведамляецца, што гэты расходы павялічылі за кошт скарачэньня фінансаваньня ўтрыманьня і эксплюатацыі рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG