У Расеі прызналі, што самалёт зьбілі сёлета 23 лютага ў Краснадарскім краі.
Як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», гэты вынікае з паведамленьняў Сьледчага камітэту Расеі і маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі аб завочным арышце камандзіра 138-й зэнітнай ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Украіны палкоўніка Міколы Дзямана ў справе пра тэрарыстычны акт.
Паводле сьледзтва, Дзяман, «усьведамляючы, што гэтае паветранае судна не прызначанае для вядзеньня баявых дзеяньняў, ня мае ўзбраеньня, а палёт праходзіў выключна ў паветранай прасторы Расеі, аддаў вайскоўцам незаконны загад на яго зьнішчэньне». Яго абвясьцілі ў фэдэральны вышук.
«У выніку гэтых дзеяньняў загінулі 10 чалавек экіпажу, а самалёт зьнішчаны», — адзначаецца ў паведамленьні.
Інтарэсы ўкраінскага вайскоўца на судовым пасяджэньні прадстаўляў прызначаны судом адвакат Віктар Абашын, які паведаміў выданьню «Коммерсантъ», што «натуральна, пярэчыў арышту грамадзяніна Ўкраіны.
Падбіты самалёт А-50У ўпаў у ваколіцах хутара Трудавая Армэнія Канеўскага раёну Краснадарскага краю. Міністэрства абароны Расеі тады не камэнтавала гэтую інфармацыю. Апэратыўны штаб Краснадарскага краю тады паведаміў толькі аб падзеньні «двух лятальных апаратаў», у выніку чаго загарэўся чарот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Над Чорным морам, магчыма, зьбіты другі расейскі самалёт A-50А-50У — мадэрнізаваная вэрсія самалёта-выведніка А-50. Ягоны кошт, паводле расейскага выданьня «Коммерсантъ», перавышае 300 мільёнаў даляраў. Абсталяваньне на такіх самалётах можа адначасова асочваць некалькі дзясяткаў цэляў у небе і на зямлі. Першы такі самалёт украінскія войскі зьбілі ў студзені 2024 году над Азоўскім морам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Вялікай Брытаніі: у Расеі засталося восем А-50 пасьля зьбіцьця такога самалёта над Азоўскім морамЯшчэ адзін самалёт А-50 атрымаў пашкоджаньні 26 лютага 2023 году на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам. А-50 выкарыстоўваецца таксама для выяўленьня і суправаджэньня паветраных і надводных цэляў, а таксама інфармаваньня камандных пунктаў пра стан рэчаў у паветры і над вадой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спрацавалі хірургічна». У СБУ прызналі датычнасьць Украіны да пашкоджаньня расейскага самалёта ў Мачулішчах