Новы выпуск YouTube-каналу «Міністэрства сепультуры» выйшаў дзякуючы ахвяраваньням гледачоў. Праектам займаецца вядомы музычны журналіст Аляксандар Чарнуха, які ў ліку сотняў іншых калег вымушана пакінуў Беларусь праз пагрозу палітычнага перасьледу і перасьледу за журналісцкую дзейнасьць.
У анонсе новага выпуску — гісторыя пра інфарматара КДБ, які ладзіць канцэрты невядомых асоб пад выглядам вядомых артыстаў. Журналіст паспрабаваў разабрацца, як дзяржава дазваляе падманваць беларусаў.
Аўтар каналу Аляксандар Чарнуха ўваходзіць у журы прэміі «Uwaga!», заснаванай для падтрымкі музыкаў, арганізатараў канцэртаў і дабрачынных імпрэзаў у эміграцыі.
«Хацелася стварыць дыскусійную пляцоўку, на якой чалавек мог бы нешта даведацца пра беларускую музыку, паспрачацца пра яе. Гэта стварае наш беларускі кантэкст, прымушае чалавека рэфлексаваць, думаць пра беларускую музыку, размаўляць пра яе», — расказваў журналіст Свабодзе на пачатку працы праекту.
Пазьней канал напаткаў крызіс праз брак сродкаў, і тады ягоны аўтар папрасіў дапамогі ў аўдыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Засталіся ня проста ляяльныя, а толькі свае». Як дзяржава выцесьніла з забаўляльнай сфэры прыватны бізнэс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы шмат часу змарнавалі, седзячы пад уплывам расейскага кантэксту». Аляксандар Чарнуха расказвае пра свой новы праект