У 2020 годзе ў адказ на гвалт з боку сілавікоў узьнікла моцная хваля салідарнасьці, адзначаюць праваабаронцы «Вясны». Беларусы пачалі актыўна данаціць у фонды для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій. Частку людзей, якія данацілі ў 2020 годзе, актыўна выклікаюць у КДБ і просяць не ў працэсуальным парадку ахвяраваць сумы ў шмат разоў большыя за данаты, пагражаючы крымінальнай справай.
Як паведаміла МУС Беларусі, толькі з пачатку 2024 году 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраваньняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў. Некаторых з тых, хто данаціў, адразу затрымліваюць у рамках крымінальнай справы нібыта за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-2 КК). За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да пяці гадоў калёніі, нават калі яны не былі прызнаныя гэткімі на момант пералічэньня грошай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атрымала прадукты для іншай экстрэмісцкай дзейнасьці». Як судзілі беларусаў, якія скарысталіся дапамогай ініцыятывы IneedHelpByТаксама ў Беларусі актыўна перасьледуюць паводле арт. 290-1 КК за «фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці» — за данаты ў розныя ініцыятывы, напрыклад, у ByPol і «Кібэрпартызанам». Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Апошнім часам беларусаў часьцей пачалі судзіць адразу за фінансаваньне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці. На сёньня вядома ня меней за 8 такіх выпадкаў. У сукупнасьці паводле двух названых артыкулаў асудзілі ня меней як 77 чалавек на 224 гады пазбаўленьня і абмежаваньня волі.
Гэта людзі розных прафэсій, сфэраў дзейнасьці і сацыяльнага статусу: галоўны інжынэр буйнога прадпрыемства і былы супрацоўнік банку, сын палітыка і выкладчыца ангельскай мовы, псыхалягіня і прэс-сакратар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшлі да бацькоў, пагражалі праблемамі». Як у беларусаў працягваюць патрабаваць «кампэнсацыю» за данаты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода служба «Адно вакно» атрымала больш за 500 запытаў ад беларусаў з 22 краінаў сьвету