З парталам «Люстэрка» зьвязаліся чытачы, якія сьцьвярджаюць, што ніколі не былі ў пляне «Перамога», але яны таксама атрымалі такія паведамленьні.
Адзін з чытачоў парталу жыве ў Польшчы. Каля трох гадоў ён мае Telegram на польскім тэлефонным нумары. Па словах мужчыны, ён ніколі ня быў у пляне «Перамога». Рэгістраваўся толькі на плятформе «Голас» і ў чат-боте «Народнае апытаньне». Іх ён ужо заблякаваў, але, калі набраць у пошуку Telegram bot, яны ў яго бачныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol рассылае выбарчую агітацыю ўдзельнікам пляну «Перамога». Што кажа Азараў— Паведамленьне ад пляну «Перамога» мне прыйшло каля поўначы. Калі ўбачыў, падумаў, можа, гэта нейкі спам ад КДБ (хоць мне такое яшчэ ні разу не прыходзіла), каб вылічыць людзей, якія ўступілі ці хочуць уступіць у «Перамогу». Я ня стаў яго вэрыфікаваць, але пазьней зразумеў з навінаў, што гэта сапраўды афіцыйны канал, — кажа беларус. — Чаму мне прыйшло ад іх паведамленьне, я не разумею. Гэта вельмі дзіўна.
Яшчэ адна чытачка паінфармавала партал, што ў аўторак позна ўвечары яна таксама атрымала паведамленьне ў Telegram ад пляну «Перамога» з просьбай прагаласаваць. Хоць, як сьцьвярджае суразмоўніца, у ім яна ніколі не рэгістравалася, затое была падпісаная на «Голас». Telegram у яе таксама ўжо год на польскім нумары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азарава пазбавілі доступу да чат-бота пляну «Перамога». У ByPol пракамэнтавалі выбарчую агітацыю праз чат-бот«Люстэрка» выказала меркаваньне, што Аляксандар Азараў мог выкарыстаць базу «Голасу». Павал Лібэр, стваральнік плятформы «Голас», выключае выцек дадзеных.
— Гэта ж зусім розныя чат-боты і арганізацыі, якія за імі стаяць, — сказаў ён. — «Голас» і плян «Перамога» — наогул ніяк не зьвязаныя паміж сабой прадукты. Да таго ж у ByPol казалі, што ў пляне ў іх каля 200 тысяч чалавек, а ў «Голасе» было 1,6 мільёна, так што, паверце, рассылку, якая прыйшла б у такім выпадку людзям, якія не зарэгістраваныя ў пляне «Перамога», мы б не прапусьцілі. Думаю, людзі маглі адкрыць некалі чат-бот «Перамогі», і нават калі яны не праходзілі іх апытальнік, усё роўна гэтага кантакту дастаткова, каб застацца захаваным як патэнцыйны ўдзельнік. Або ж маглі забыцца, што рэгістраваліся.
Як паведаміла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, пасьля масавай рассылкі заклікаў галасаваць за блёк Аляксандра Азарава апошні быў пазбаўлены доступу да чат-боту пляну «Перамога».