8 траўня паслы краін Эўразьвязу ўхвалілі перадачу Ўкраіне звышпрыбыткаў ад замарожаных на тэрыторыі Эўразьвязу расейскіх фінансавых актываў. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
White smoke! EU ambassadors have agreed the final step - sending the seized windfall profits of 🇷🇺state assets that are frozen in the 🇪🇺 to 🇺🇦
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) May 8, 2024
Каля 70% усіх расейскіх актываў, сканцэнтраваных на Захадзе, захоўваюцца ў цэнтральным дэпазытарыі каштоўных папер Euroclear у Бэльгіі. Размова ідзе аб каштоўных паперах і грашовых сродках расейскага Цэнтрабанку на суму, эквівалентную 190 мільярдам эўра (204,67 мільярда даляраў).
Раней сёньня паслы краінаў ЭЗ далі зялёнае сьвятло на перадачу нелетальнай дапамогі Грузіі ў памеры 30 мільёнаў эўра. Дапамогу перададуць Грузіі праз Эўрапейскі фонд міру. Гэта той самы мэханізм, якім забясьпечваецца аплата зброі для ўкраінскага войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шольц: у ЭЗ дамовіліся выкарыстоўваць 90% даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прапанавалі вылучыць Украіне 50 мільярдаў даляраў за кошт прыбытку ад актываў Расеі