Памёр мастак Васіль Пачыцкі

Васіль Пачыцкі. Архіўнае фота

Васіль Пачыцкі. Архіўнае фота

Пра сьмерць 57-гадовага мастака і музыкі Васіля Пачыцкага «Эўрарадыё» паведамілі яго сябры.

7 траўня памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі — авангардыст, аўтар зайцоў зь «БелГазеты» і канцэптаў для кліпа «ляпісаў» «Ластаўкі», лідэр гурту «Перебор».

Малюнак зайцоў Васіля Пачыцкага для «БелГазеты»

Малюнак зайцоў Васіля Пачыцкага для «БелГазеты»

Пачыцкаму было 57 гадоў. Інфармацыю пра яго сьмерць пацьвердзілі «Эўрарадыё» яго сябры.

Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы, да апошняга часу жыў у Беларусі. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музэях Беларусі, Расеі, Францыі, ЗША, Ірляндыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр мастак Мікола Крукаў, аўтар партрэта Булак-Балаховіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр вядомы беларускі кніжны майстар і мастак Усевалад Сьвентахоўскі