Усевалад Сьвентахоўскі нарадзіўся 15 лютага 1966 году ў Менску. Нарадзіўся ў сям'і мастакоў і зьвязай са сфэрай мастацтва ўсё жыцьцё. У 1986 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава, у 1993 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (БДАМ).
Быў дацэнтам катэдры тэорыі і гісторыі дызайну, дэкан факультэту дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ.
Атрымаў Гран-пры на LII Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Майстэрства» (2013), дыплём імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленьне кнігі «Полацак. 1150» (2013). На LV Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ўзнагароджаны дыплёмам імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленьне кнігі «Ўладзімер Мулявін. Сэрцам i думамі» (2016).
Разьвітаньне з Усеваладам Сьвентахоўскім адбылося напярэдадні ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску.
У пачатку савіка з жыцьця пайшоў вядомы айчынны скульптар Ігар Голубеў.