У Менску судзяць Натальлю Крук, якая пасьля затрыманьня адмовілася гаварыць з Азаронкам

Натальля Крук і Рыгор Азаронак

Сёмага траўня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над мянчанкай Натальляй Крук, якую затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы.

Як паведамляе сайт dissidentby.com, Натальлю Крук будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: 361-га, часткі 3 («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на нанясеньне шкоды бясьпецы Рэспублікі Беларусь) і 342-га, часткі 1 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Натальлі пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Пра Натальлю Крук вядома, што ў пачатку 2023 году яна вярнулася ў Беларусь з Польшчы, дзе спрабавала займацца бізнэсам. Сілавікі зьмясьцілі ў сеціве відэа, на якім Натальля адмаўляецца адказваць на пытаньні дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка, калі той размаўляе з жанчынай у кабінэце будынку ГУБАЗіКа на вуліцы Рэвалюцыйнай ў Менску.

Праваабаронцы не выключаюць, што сілавікі змаглі вызначыць Натальлю Крук па камэнтарах з прычыны таго, што яе тэлеграм-акаўнт быў правязаны да ўласнага беларускага нумару.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску скасавалі паказы фільмаў расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава. Раней на яго скардзіўся Азаронак