Bloomberg: Турэччына прыпыніла ўвесь гандаль з Ізраілем

Сьцягі Турцыі і Ізраіля. Ілюстрацыйны каляж

Турцыя прыпыніла ўвесь гандаль з Ізраілем 2 траўня, паведаміла выданьне са спасылкай на двух турэцкіх чыноўнікаў, знаёмых з сытуацыяй.

Спыненьне гандлю паміж краінамі пашырае ўведзеныя ў мінулым месяцы абмежаваньні на некаторыя віды турэцкага экспарту ў Ізраіль, паколькі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган узмацняе крытыку габрэйскай дзяржавы і спрабуе заручыцца падтрымкай кансэрватыўных выбаршчыкаў унутры краіны, піша Bloomberg.

Анкара афіцыйна не аб’явіла аб прыпыненьні, і незразумела, пры якіх умовах адновіцца гандаль.

Паводле зьвестак турэцкага статыстычнага інстытуту, у 2023 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 6,8 мільярда даляраў, з якіх 76% склаў турэцкі экспарт.

Кіраўнік ведамства Ісраэль Кац абвінаваціў турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана ў парушэньні гандлёвых пагадненьняў.

«Менавіта так паводзіць сябе дыктатар, які ігнаруе інтарэсы турэцкага народа і бізнэсоўцаў, які ігнаруе міжнародныя гандлёвыя пагадненьні», — напісаў міністар у сацсетцы Х.

Паводле яго слоў, ізраільскі ўрад будзе працаваць над стварэньнем неадкладных альтэрнатыў для гандлю з Турэччынай шляхам павелічэньня мясцовай вытворчасьці і пошуку іншых пастаўшчыкоў. Найбуйнейшым экспартам Турэччыны ў Ізраіль у 2023 годзе былі жалеза і сталь. Па дадзеных турэцкага статыстычнага інстытуту, самым буйным імпартам былі нафтапрадукты.

  • Ізраіль і Турэччына аднавілі дыпляматычныя адносіны ў жніўні мінулага году пасьля дзесяцігодзьдзя напружанасьці і вывучалі шляхі пашырэньня супрацоўніцтва, пакуль 7 кастрычніка ХАМАС не пачаў атаку на Ізраіль, што справакавала вайну.
  • Эрдаган назваў баевікоў ХАМАСу «змагарамі за свабоду» і неаднаразова крытыкаваў паводзіны Ізраіля ў вайне. У адрозьненьне ад ЗША і Эўразьвяза, Турэччына ня лічыць гэтую ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй.
  • 20 красавіка Эрдаган прыняў палітычнага лідэра ХАМАС у Стамбуле, заклікаўшы да неадкладнай дапамогі Газе.
  • У канцы красавіку Эрдаган заявіў, што Турэччына больш не разьвівае гандлёвыя адносіны з Ізраілем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль ударыў па Рафаху ў сэктары Газа, ёсьць ахвяры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткія сутыкненьні адбыліся паміж прыхільнікамі Ізраілю і Палестыны ў Каліфарнійскім унівэрсытэце