У касьцёле Арханёла Міхала ў Наваградку ўрачыста адкрылі крыпту

Сёлета касьцёл Арханёла Міхала ў Наваградку адзначае 400-годзьдзе

27 красавіка ў касьцёле адбылося ўрачыстая цырымонія адкрыцьця.

У суботу, 27 красавіка ў касьцёле сьвятога Арханёла Міхала для наведваньня ўрачыста адкрылі крыпту імя Сьвятога Дамініка і біскупа Віта. Сьвята пачалося сьвятой Імшой, якую ўзначаліў біскуп-намінат Уладзімер Гуляй.

Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касьцёлу, дзе ёсьць пахаваньні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касьцёлу з роду Хадкевічаў. Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэньні і прывядзеньні да ладу доўжыліся тры гады.

Цяпер кожны госьць Навагрудка, можа наведаць гэтае старажытнае месца і праз гэта дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі, напісаў сайт catholicnews.by.

Адкрыцьцё крыпты прымеркавалі да юбілею 400-годзьдзя касьцёлу Сьвятога Арханёла Міхала, які адзначаецца сёлета.

Касьцёл Арханёла Міхала ў мінулыя часы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэстаўрацыю Чырвонага касьцёла абяцалі пачаць да канца сакавіка. Што з касьцёлам цяпер
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядаюць беларускія могілкі пад зямлёю?