Пастановай № 6 ад 19 красавіка Міністэрства інфармацыі унёсла УЭФА і гэты чэмпіянат у пералік праваўладальнікаў зь «недружалюбных краін». Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 красавіка і набывае моц пасьля апублікаваньня.
У студзені 2023 году ў Беларусі ўхвалілі закон «Аб абмежаваньні выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці», які дапускае выкарыстаньне лічбавых матэрыялаў бяз згоды замежнага праваўладальніка. Фактычна гэта дазвол на «пірацтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі прыняў пастанову, якая рэгулюе пірацкае выкарыстаньне твораў зь «недружалюбных» краінУключэньне ў пералік праваўладальніка адбываецца на падставе наступных крытэраў:
- праваўладальнік зьяўляецца асобай з замежнай дзяржавы, якая ўчыняе «недружалюбныя дзеяньні»;
- праваўладальнік забараніў ці ня даў згоды (дазволу) на выкарыстаньне на тэрыторыі Беларусі аўдыёвізуальнага твора, выключнае права на які належыць яму;
- выкарыстаньне аўдыёвізуальнага твора неабходнае для «стварэньня ўмоў для павышэньня ўзроўню інфармацыйнай бясьпекі, і (або) разьвіцьця інтэлектуальнага і духоўна-маральнага патэнцыялу грамадзтва, і (або) забесьпячэньня доступу да дасягненьняў сусьветнай культуры і падзей сучаснага жыцьця».
Беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі краіны Эўразьвязу, ЗША, Альбанію, Вялікую Брытанію, Ісьляндыю, Канаду, Ліхтэнштэйн, Нарвэгію, Паўночную Македонію, Сэрбію, Чарнагорыю і Швайцарыю.
У лютым 2024 году Мінінфарм упершыню зацьвердзіў такі пералік. У яго ўключылі Сусьветны зьвяз футбольных асацыяцый FIFA і чэмпіянат сьвету ў пляжным футболе, які прайшоў 15-25 лютага ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Беларуская зборная паказала на ім чацьвёрты вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм дазволіў «пірацкую» трансьляцыю чэмпіянату сьвету па пляжным футболе, які байкатуе Ўкраіна з-за допуску БеларусіФінальная стадыя чэмпіянату Эўропы ў футболе 2024 году пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Нямеччыне. У ёй возьмуць удзел 24 зборныя. Беларускай каманды сярод іх няма.