У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі аб ліквідацыі на тэрыторыі Палескага лясгасу «транспамежнага пажару», які «перайшоў з боку Ўкраіны».
«Пад пагрозай апынулася балоцістая мясцовасьць у Вільенскім лясьніцтве. Паводле апэратыўнай інфармацыі, пацярпела каля 0,5 гектара», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.
У міністэрстве ўдакладнілі, што пажар тушылі «адказныя асобы дзяржлесаховы», а ачаг заўважылі пры дапамозе аўтаматызаванай сыстэмы відэаназіраньня. «На месца здарэньня апэратыўна прыбыла лясная ахова, задзейнічалі трактар з плугам, пажарны аўтамабіль», — дадалі ў ведамстве.
«Нягледзячы на тое, што ўчастак быў цяжкадаступны, зладжанасьць дзеяньняў адказных асоб дзяржлесаховы дазволіла апэратыўна зьліквідаваць пажар. Каб патушыць месцы пераходу агню, працаўнікі з ранцавымі вогнетушыцелямі перамяшчаліся па вадзе», — паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Як вынікае з паведамленьня, пажар, падобна, адбыўся на Альманскіх балотах, якія знаходзяцца ў складзе Вільенскага лясьніцтва, што ўваходзіць у Палескі лясгас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы ў сьмяротнай небясьпецы». Як беларускія «раёнкі» выдаюць месцы вучэньняў на ўкраінскай мяжыПерад расейскім уварваньнем ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі праводзіліся вайсковыя вучэньні з баявой стральбой. Паводле мясцовых газэт, вучэньні праходзілі ў тым ліку і на тэрыторыі запаведных зонаў. Як паведамляла ў лютым 2022 году столінская раённая газэта, вайсковыя вучэньні на тэрыторыі раёну часткова закранулі ляндшафтны заказьнік «Альманскія балоты». У пачатку 1960-х гадоў у Альманскіх балотах знаходзіўся 41-ы авіяцыйны палігон (Мярлінскі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У заказьніку «Альманскія балоты» больш ня будуць пракладаць дарогі — Міністэрства лясной гаспадаркіНа гэтым участку Беларусь мяжуе з Ровенскай вобласьцю Ўкраіны. У рэгіянальным упраўленьні Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях пра памежныя пажары не паведамлялі. Згодна з апошняй інфармацыяй, 10 красавіка ровенскія пажарныя выяжджалі на тушэньне пажараў на розных аб’ектах вобласьці, а таксама на тушэньне сухой травы ў вёсцы Крупец Дубенскага раёну, але гэта амаль за 300 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю.
У Жытомірскім упраўленьні Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях 13 красавіка паведамілі аб ліквідацыі 6 пажараў сухой травы ў Корасьценскім раёне, але ён мяжуе з Гомельскай, а не Берасьцейскай вобласьцю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ў чатырох абласьцях пачаўся ключавы этап праверкі боегатоўнасьці11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку ва Ўзброеных сілах праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак у адказ на правядзеньне ля межаў Беларусі вучэньняў NATO. Вучэньні праводзіліся ў тым ліку і на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці.