Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў чатырох абласьцях пачаўся ключавы этап праверкі боегатоўнасьці


На вайсковых вучэньнях у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
На вайсковых вучэньнях у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Падразьдзелы адпрацуюць абарончыя дзеяньні.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку ключавога этапу праверкі боегатоўнасьці Ўзброеных сіл.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, вучэньні з баявой стральбой будуць праходзіць з 9 да 11 красавіка на палігонах і ўчастках мясцовасьці ў чатырох абласьцях Беларусі — Віцебскай, Горадзенскай, Берасьцейскай і Магілёўскай вобласьцях.

«Падразьдзяленьні адпрацуюць абарончыя дзеяньні: адбіцьцё наступу ўмоўнага праціўніка, зьнішчэньне незаконных узброеных фармаваньняў, дывэрсійна-выведных груп, агнявое пацэльваньне па перадавых атрадах праціўніка і агнявая падтрымка войскаў, якія абараняюцца. Гэта ключавы этап праверкі боегатоўнасьці», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.

11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку ва Ўзброеных сілах праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак у адказ на правядзеньне ля межаў Беларусі вучэньняў NATO.

Першага красавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку вучэньняў з выкарыстаньнем рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз».

На тэрыторыі Беларусі ўвесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG