Як паведамляе выданьне «Бюро», гэтыя, які і многія іншыя падсанкцыйныя слодычы, пастаўляе ў Беларусь кампанія Сяргея Цяцерына — бізнэсоўца, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі.
Раней расьсьледавальнікі расказвалі на прыкладзе шакалядак Ritter Sport пра тое, як Сяргей Цяцерын атрымаў манаполію на пастаўку слодычаў у Беларусь. Пасьля ўвядзеньня санкцый ЭЗ Лукашэнка ў якасьці меры ў адказ забараніў увозіць у Беларусь прадукты харчаваньня зь «недружалюбных краінаў». У сьнежні 2023 году ўрад Беларусі працягнуў гэтую забарону да канца 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь падоўжыла на год забарону на ўвоз прадукцыі зь «недружалюбных» краінаўАднак для бізнэсу Цяцерына зрабілі выключэньне. Для паставак «санкцыёнкі» прадпрымальнік выкарыстоўвае «Лягістычную кампанію Ўсход». Кампанія запісаная на Аляксея Мацьвеева — супрацоўніка кампаніі Цяцерына «БелГлобалСтарт». Сам Цяцерын з 2021 году знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ як «кашалёк» Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсовец Цяцерын завозіць у Беларусь нямецкі шакаляд, абыходзячы санкцыі і Эўразьвязу, і Лукашэнкі, — БРЦВыручка «Лягістычнай кампаніі Ўсход» у 2023 годзе склала 158 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак — 8 мільёнаў рублёў. Паводле дадзеных дэклярацый аб адпаведнасьці мытнаму рэглямэнту ЭАЭС, кампанія займаецца пераважна пастаўкамі розных слодычаў: шакаляду, вафляў, цукерак, печыва і іншага.