Сілавікі затрымалі былога палітвязьня Паўла Чуркіна па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленьнем разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, піша «Медиазона. Беларусь».
Сюжэт пра гэта паказалі ў перадачы «Усё па справе» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 4 Магілёў».
Падчас затрыманьня Чуркін на камэру кажа, што здымаў разьмяшчэньне «Іскандэраў», каб потым перадаць кадры УСУ. Такое заданьне беларусу нібыта далі ў Галоўным упраўленьні разьведкі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»У якасьці пацьверджаньня, што Чуркін быў завэрбаваны спэцслужбамі Ўкраіны, у сюжэце дэманструюць ролік, дзе мужчына на камэру чытае нешта падобнае да тэксту прысягі Ўкраіне.
Вядучая перадачы кажа, што Чуркіна падазраюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК Беларусі).
Павел Чуркін быў асуджаны ў 2021 годзе на год калёніі за абразу Лукашэнкі (артыкул 368). Адбываў пакараньне ў турме № 4. 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 красавіка: затрымалі за чахол з надпісам «Маліцеся за Беларусь»; пакаралі за нацыянальны сьцяг у сацсетках