Апэрацыі праводзіліся ў Драгічыне, Маларыце і ў Лельчыцах. Паводле аўтараў стужкі, выканаўцы атрымлівалі заданьне ад украінскіх спэцслужбаў зрабіць схованкі ў Беларусі і схаваць там выбухоўку, перапраўленую выканаўцамі з тэрыторыі Ўкраіны.
У трэцім сюжэце фігуруюць грамадзяне Ўкраіны — бацька і сын Сяргей і Павал Кабарчукі, якія нібыта перавозілі выбухоўку з Украіны ў Беларусь. Пра затрыманых Кабарчукоў КДБ і дзяржаўныя мэдыя паведамлялі яшчэ ў лютым сёлета. Падчас допыту на відэакамэру Сяргей Кабарчук тлумачыў, што меў заданьне «на Белоруссию протащить» выбухоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманыя на Палесьсі «дывэрсанты» аказаліся наркакантрабандыстамі, — «Флагшток»У сюжэце з Маларыты фігуруе Яўген Грук, які кажа, што па заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў фатаграфаваў вайсковые аб’екты ў Беларусі і меў заданьне зьезьдзіць у Расею ў Маскву і Пецярбург для фатаграфаваньня вайсковых абʼектаў там. Таксама Грук расказаў, што яму ўкраінскія спэцслужбы прапаноўвалі заданьне — разьмясьціць бесьпілётнік на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі на 53 дні арыштаваў беларуса, якога абвінавацілі ў падрыве цягніка з нафтапрадуктамі на БАМеДопыт яшчэ адной асобы, паказанай у фільме, Сяргея Ерамеева, у фільме перабіваецца кадрамі наступстваў выбуху чыгуначнай цыстэрны.
Сяргея Ерамеева арыштавалі ў Расеі ў сьнежні 2023 году. Яму ставяць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 году, у выніку чаго магістраль была паралізаваная.
Расейскія спэцслужбы паведамлялі, што выбухоўку Ерамееў атрымаў яшчэ ў Беларусі, а потым перавёз яе на Далёкі Ўсход Расеі.
У сакавіку паведамлялася, што Ерамееў знаходзіцца ў СІЗА «Лефортава» ў Маскве.
У стужцы АНТ «Зачыстка» паведамляецца, што ён атрымаў выбухоўку ад ўкраінскіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падрыў цягнікоў на БАМе, падпал электрастанцыі. Як беларусы ўдзельнічаюць у антываенным супраціве ў РасеіЗьвяртае на сябе ўвагу, што нідзе ў стужцы не гаворыцца, што выбухоўку меркавалася выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі.
Праўдзівасьць зьвестак, агучаных у стужцы, можа быць пастаўленая пад сумнеў. Беларускія ўлады з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Ўкраінай вядуць кампанію дыскрэдытацыі ўкраінскіх уладаў і дзяржаўных органаў. Стужка, паказаная па АНТ, можа быць часткай гэтай кампаніі.