Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя на Палесьсі «дывэрсанты» аказаліся наркакантрабандыстамі, — «Флагшток»


Сяргей і Павел Кабарчукі
Сяргей і Павел Кабарчукі

Трох сур’ёзных крымінальных артыкулаў спрабавалі пазьбегнуць ва Ўкраіне двое мужчын, якіх 15 лютага ў Лельчыцкім раёне затрымалі беларускія сілавікі. Афіцыйныя СМІ называюць іх «дывэрсантамі».

Гаворка пра бацьку і сына — Сяргея і Паўла Кабарчукоў, расказвае «Флагшток». Зь імі разам затрымалі жыхара Берасьця Віталя Ўласюка.

Пра крымінальны перасьлед ва Ўкраіне затрыманых у Беларусі Кабарчукоў стала вядома дзякуючы Тэлеграм-боту, які зьбірае публічную інфармацыю пра судовыя паседжаньні. Адпаведна з гэтай інфармацыяй, Сяргей і Павал Кабарчукі знаходзіліся пад сьледзтвам, іх абвінавачвалі ў кантрабандзе наркатычных рэчываў.

Іх судзілі ва Ўкраіне з чэрвеня 2023 году. Наступнае паседжаньне, сама меней шостае, было прызначанае на 21 лютага 2024 году. Увесь гэты час яны знаходзіліся на волі, бо ўнесьлі грашовы заклад.

На відэа, якое зьявілася на беларускіх дзяржаўных каналах 16 лютага, затрыманы Сяргей Кабарчук расказаў пра крымінальны перасьлед па 309-ім артыкуле. Але такога артыкулу няма ў судовых дакумэнтах, тлумачыць «Флагшток». Таксама мужчына расказаў, што за перавозку груза празь мяжу ягоная крымінальная справа будзе скасаваная. У камэнтары другому дзяржаўнаму каналу ён заявіў аб прапанаваным узнагароджаньні $1500–1200.

Пра затрыманага беларуса Віталя Ўласюка ў КДБ паведамілі толькі ягоны ўзрост — 53 гады і месца жыхарства — Берасьце. Як высьветліла Наша Ніва, Уласюк зьяўляецца прыхільнікам «рускага сьвету».

16 лютага КДБ Беларусі заявіў пра затрыманьне ў ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне «ўдзельнікаў дывэрсійна-выведнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых». У ведамстве сьцьвярджаюць, што ў затрыманых нібыта знайшлі выбуховыя прыстасаваньні і іншыя сродкі паражэньня. Праз гэта ў Лельчыцкім раёне ўводзілі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі, заявілі ў КДБ, хоць раней у Лельчыцкім райвыканкаме заявілі, што гэта «чарговыя вучэньні» сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG