27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатру, устаноўлены кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру 60 гадоў таму.
Дзень у гісторыі
1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.
1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.
1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Кляўдуш Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзеяч, распрацаваў узор сьцяга БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР1909 — Валеры Маракоў, беларускі паэт і перакладчык. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі. Калі ў 1936 годзе Валерыя Маракова арыштавалі, то сьледчыя зьдзіўляліся яго нязломнасьці. Ён не прызнаў сябе вінаватым і нікога ня выдаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валеры Маракоў — улюбёны паэт Купалы, застрэлены ў менскай турме НКВД1924 — Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.
1963 — Квэнтын Тарантына, амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар.
У памяці
1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.
2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.