Адным з аб’ектаў расейскіх авіяўдараў 22 сакавіка стала Дняпроўская гідраэлектрастанцыя.
Ёсьць загінулы ў выніку гэтага нападу, генпракуратура Ўкраіны не прыводзіць падрабязнасьцяў. У ведамстве заявілі, што станцыя выведзеная са строю, па ГЭС запусьцілі восем расейскіх ракет.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла масіраваны ракетны ўдар па энэргааб’ектах Украіны. ФОТА