У ЗША мяркуюць, што далейшае зьнішчэньне расейскіх нафтаперапрацоўчых заводаў можа прывесьці да павелічэньня ўсясьветных цэнаў на нафту і справакаваць помсту з боку Расеі.
Як паведаміла 22 сакавіка амэрыканскае выданьне Financial Times з спасылкай на трох неназваных асобаў, знаёмых з абмеркаваньнем гэтай тэмы, адпаведную просьбу перадалі кіраўніцтву Службы бясьпекі і Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.
Выданьне адзначыла, што ў Белым доме выказалі занепакоенасьць імавернасьцю расейскага ўдару ў адказ па энэргетычнай інфраструктуры, у якой зацікаўлены Захад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла масіраваны ракетны ўдар па энэргааб’ектах Украіны. ФОТАУ публікацыі зьвярнулі ўвагу на тое, што сёлета цэны на нафту павялічыліся прыблізна на 15 %, да 85 даляраў за барэль, і гэта выклікала павелічэньне кошту паліва ў ЗША ў часе выбарчай кампаніі.
Публічна ўлады ЗША не выказвалі заклікаў да спыненьня атак на расейскі НПЗ, але да гэтага моманту неаднаразова заяўлялі, што Ўкраіна самастойна выбірае цэлі для сваіх удараў.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзілі заяву аб такім патрабаваньні ўладаў ЗША.
«Гэта фіктыўная інфармацыя. Ніхто ня будзе праз два гады поўнамаштабнай вайны дыктаваць Украіне ўмовы вядзеньня гэтай вайны. У межах міжнароднага права Ўкраіна можа «абястлушчваць» расейскія інструмэнты вядзеньня вайны. Украіна будзе руйнаваць паліўную інфраструктуру», – заявіў у эфіры тэлеканалу «Дождь» Міхайла Падаляк, дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея губляе 600 тысяч барэляў нафтапрадуктаў у дзень з прычыны нападаў на НПЗ. Ёсьць і больш радыкальныя ацэнкіЗа апошнія некалькіх тыдняў адбылося некалькі атак дронамі па шасьці нафтаперапрацоўчых заводах Расеі, аднак Украіна ўзяла на сябе адказнасьць толькі за некалькі ўдараў.
9 сакавіка выведка Вялікай Брытаніі паведаміла, што ў выніку атак дронамі нафтаперапрацоўчыя магутнасьці Расеі скараціліся. Паводле розных ацэнак, якія выказвалі экспэрты, магчымасьці Расеі перапрацоўваць нафту скараціліся на 7-12%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шосты за тыдзень нафтазавод у Расеі атакавалі дроны; у выніку атак па Белгарадзе ёсьць загінулыя і параненыя