Рашэньне прынятае судом Ленінскага раёну Берасьця 14 сакавіка 2024 году.
Раней, 27 лютага 2024 году, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі праект каманды Reform.by — YouTube-канал «Саша, што ты нясеш?!».
У сьнежні 2023 году выданьне Reform.by, якое летась атрымала прэмію ў галіне свабоды СМІ, апынулася пад пагрозай закрыцьця празь недахоп фінансаваньня, але чытачы выданьня за два дні сабралі грошы, неабходныя для працягу працы рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2023 годзе на падставе артыкула аб «экстрэмісцкіх матэрыялах» рэпрэсавалі 2,8 тыс. чалавек — праваабаронцыЗа 2023 год беларускія суды прынялі 888 рашэньняў аб прызнаньні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рознай «інфармацыйнай прадукцыі, сымболікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданьняў», кантэнту сайтаў і старонак у сацыяльных сетках незалежных СМІ, арганізацый, буйных тэлеграм-каналаў ды інш.
У 2023 годзе мінімум 2791 чалавек трапілі пад рэпрэсіі паводле артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе яе). У дакладзе праваабаронцаў, апублікаваным увесну 2023 году, адзначана, што «абвінавачаньні паводле артыкул 19.11 КаАП «зрабіліся ўнівэрсальнай прыладай адвольных рэпрэсій, у тым ліку ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які нярэдка ўжываецца некалькі разоў запар, напрыклад, за некалькі выяўленых матэрыялаў у сацыяльных сетках».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Cайт Ex-press.livе стаў 20‑м СМІ ў сьпісе «экстрэмісцкіх фармаваньняў» паводле ўладаў БеларусіЦягам 2022-2023 гадоў рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана ліквідаваў незалежныя рэгіянальныя СМІ, якія яшчэ працягвалі працаваць. Ціск на іх меў «комплексны» характар — допыты, затрыманьні і адміністрацыйны перасьлед супрацоўнікаў, адабраньне абсталяваньня, дыскрэдытацыя ў праўрадавых СМІ, прызнаньне кантэнту «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Каля двух дзясяткаў беларускіх незалежных СМІ ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі». За кратамі ў Беларусі цяпер 34 супрацоўнікі мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта прывядзе да зьнікненьня». Рэдактары і мэдыяэкспэрты расказваюць пра сытуацыю, у якой апынуліся незалежныя СМІ