Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў, першы намесьнік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч заявіў, што захады, якія адбываюцца ў межах праверкі баявой гатоўнасьці, будуць нарошчвацца.
«У рамках праверкі прадугледжаны прызыў вайсковаабавязаных з запасу», — адзначаецца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
У часе праверкі асабовы склад павінен выканаць «увесь комплекс захадаў у падрыхтоўцы ўзбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі да выкарыстаньня, а таксама ў заладаваньні на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна без папярэдняга абвяшчэньня правяла контрадывэрсійныя захады на мяжы зь БеларусьсюПадчас праверкі баявой гатоўнасьці беларускага войска, якая пачалася 11 сакавіка, ва Ўкраіне без папярэдняга абвяшчэньня на мяжы зь Беларусьсю правялі контрадывэрсійныя захады з удзелам Міністэрства ўнутраных справаў, Службы бясьпекі, Сілаў тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці арміі. Цяпер у адказ на манэўры NATOАляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.
Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны ўведзеныя міжнародныя санкцыі для Беларусі.
Увесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.