Опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» прынесла Беларускаму свабоднаму тэатру намінацыю на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру. Тэатар вылучылі на прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «Выбітныя дасягненьні ў опэрным мастацтве», паведамляе The Guardian.
Канкурэнцыю Беларускаму свабоднаму тэатру ў намінацыі складаюць:
- Антоніё Папана, брытанскі дырыгент і піяніст італьянскага паходжаньня, музычны кіраўнік Каралеўскага тэатру Ковэнт-Гардэн (Royal Opera House)
- сэрбская мастачка Марына Абрамавіч — за канцэпцыю спэктаклю «7 сьмерцяў Марыі Каляс» у тэатры London Coliseum
Сёлета цырымонія ўзнагароджаньня Olivier Awards –2024 пройдзе ў Каралеўскім Альбэрт-Холе 14 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалаю Халезіну ўручылі Ордэн Брытанскай імпэрыі. ФАТАФАКТСусьветная прэм’ера спэктаклю Беларускага свабоднага тэатру «Дзікае паляваньне караля Стаха» адбылася 15 верасьня 2023 году на сцэне лёнданскага тэатру Barbican. Рэжысэрамі спэктаклю выступілі Мікалай Халезін і Натальля Каляда. Музыку да яго напісала кампазытарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, дырыгент Віталь Алексяёнак, харэографка Марыя Сазонава. Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконвалі ўкраінскія артысты Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.
Спэктакль сабраў вялікую колькасьць рэцэнзіяў у брытанскай прэсе. Culture Whisper унёс опэру «Дзікае паляваньне караля Стаха» ў сьпіс найлепшых спэктакляў верасьня 2023 году ў Лёндане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Опэра «надзвычай амбіцыйная, падкрэсьлена правакацыйная і натхняльна творчая». Водгукі на «Караля Стаха» вядучых брытанскіх СМІУ чэрвені 2023 году заснавальнікі Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Натальля Каляда атрымалі ўзнагароды караля Вялікай Брытаніі. Ім надалі годнасьць сяброў ордэну Брытанскай імпэрыі (MBE) за заслугі перад тэатрам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася за кулісамі «Дзікага паляваньня караля Стаха». Адзін дзень з стваральнікамі опэры і таямніцы пастаноўкі ў Лёндане ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Халезін аб прэм’еры і новых фарматах «Дзікага паляваньня караля Стаха». ВІДЭА