6 сакавіка ў Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Людзі, усклаўшы кветкі да фатаграфій забітай Лізы, рушылі маршам у бок Палаца культуры і навукі. Акцыя сабрала больш за 2000 чалавек.
Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі маршу, — у рэпартажы Свабоды:
На вуліцы Журавяй, дзе пачаўся марш, 25 лютага на беларуску Лізавету напаў мужчына ў масцы. Яна вярталася раніцай дадому, ён прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў у паліцыю. Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
1 сакавіка Лізавета памерла. Непасрэднай прычынай сьмерці стала гібель мозгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма слоў, каб апісаць тое, што адбылося». Што кажуць жыхары Варшавы, якія прыйшлі да мэмарыялу памерлай ад гвалту беларускі. ВІДЭА