Гаворка пра ведамасныя ВНУ Міністэрства абароны. Інструктары ПВК «Вагнэр» навучаюць выкладчыкаў гэтых устаноў. Пра гэта ў інтэрвію выданьню «СБ. Беларусь сегодня» расказаў намесьнік міністра абароны Андрэй Жук.
«Ня толькі вайскоўцы вайсковых частак праходзяць гэтую падрыхтоўку, але і выкладчыкі ведамасных вышэйшых навучальных устаноў, каб перадаць атрыманыя веды курсантам, студэнтам, тым, хто навучаецца па праграмах афіцэраў запасу».
Намесьнік міністра ўдакладніў, што ў падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў удзельнічаюць артылерысты, танкісты, мотастралкі, зэнітчыкі і апэратары бесьпілётнікаў.
Таксама ён дадаў, што беларускія вайскоўцы вывучаюць расейска-ўкраінскую вайну: «Спэцыяльная ваенная апэрацыя (так расейцы і іхныя хаўрусьнікі называюць вайну, якую Расея пачала супраць Украіны. — РС) для нас зьяўляецца ў нейкай ступені падручнікам. Зь яго мы бяром інфармацыю, чаму і як вучыць вайскоўцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Брытаніі патлумачыла, для чаго ў Беларусі застаецца тысяча «вагнэраўцаў»