27 лютага ў Жодзіне Алега Рубца пачынаюць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы». Ён ужо адбывае турэмнае зьняволеньне, прызначанае яму з палітычных матываў за пратэсты 2020 году.
Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Яго затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі.
Суд прызначыў 5,5 года калёніі. У чэрвені 2022 году пакараньне ўзмацнілі і перавялі Алега з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар трымалі ў штрафным ізалятары. Праваабаронцы прызналі справу супраць яго палітычна матываванай.
Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 дзён.
Новую справу палітвязьня разглядае судзьдзя Сьвятлана Самусева.
Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаныя фігуранты «пінскай справы» адмаўляюцца пісаць просьбы Лукашэнку аб памілаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: супраць Вікторыі Кульшы зноў ініцыявалі справу за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»