Вядома, што затрыманую завуць Алена Карпенка, піша «Наша Ніва». Родам яна з Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Нейкі час працавала архітэктарам, а пасьля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожаньні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і росьпісам.
Допіс пра затрыманьне дзяўчыны зьявіўся ў тэлеграм-канале, які вядуць праўладныя журналісты з Магілёва. Алену затрымалі каля выбарчага ўчастка. Паводле прапагандысцкага выданьня, яна нібыта «грукалася ў закрытыя дзьверы пасьля заканчэньня галасаваньня, а пасьля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу».
«Я зьняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», — расказала жанчына на відэа. Яна дадала, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла невядомы.
У якім статусе цяпер дзяўчына, не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаны пераходны кабінэт: «Сьпісы дэпутатаў былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніякай альтэрнатывы. Да чаго Лукашэнка рыхтуе беларусаў у 2025 годзе